Маладыя гульцы
Юнацкая ліга
Вашая юнацкая каманда далучаецца да юнацкай лігі на Ваш выбар, альбо Вы можаце самастойна стварыць новую лігу. Юнацкія лігі могуць складацца з 4, 6, 8, 12 ці 16 каманд. Лігі могуць быць прыватнымі (стваральнік лігі дасылае карыстальнікам запрашэньні) ці публічнымі (далучыцца можа любы ахвотны). Арганізатар лігі такасама можа абраць, калі павінны адбывацца матчы ў лізе. Прыватныя лігі і лігі з 12/16 камандаў даступныя толькі для Supporter'аў. Як толькі ліга будзе запоўненая камандамі, яна пачнецца аўтаматычна.